Государственное учреждение образования "Гимназия №4 г. Сморгонь"
 www.president.gov.by -
 сайт Президента РБ
 www.minedu.unibel.by -
 мин-во образования РБ
Главная О гимназии
Добро пожаловать!
Навигация
Главная страница
Наши новости
Ученикам
Учителям
Родителям
Газета "Гимназист"
Психологическая служба
О гимназии
Наши достижения
Администрация
Гражданственность
Воспитательная работа
Методическая работа
Инновации
Научная работа
Статьи, публикации
Позравления
С праздником!
День рождения...
Объявления
Платные занятия
Родительское собрание
Внимание! Конкурс!

Наш адрес:
 Гимназия №4,
 ул. Кутузова 19,

 231000, г. Сморгонь,
 Гродненская обл., РБ
Телефон, факс:
 8 01592 33890
 +375 1592 33890
 E-mail:

 sm_gim4@tut.by
 
Народный музей гимназии
Віншуем! Музей гімназіі “Гісторыя. Падзеі. Людзі” заняў у конкурсе пачэснае ІІ месца!
15.02.2008
 Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу музеяў устаноў “Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці сучаснага музея ўстановы адукацыі”, які праводзіўся ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі “Гісторыя. Падзеі. Людзі” заняў у гэтым конкурсе пачэснае ІІ месца. Віншуем кіраўніка музея Ларысу Мікалаеўну Рогач і членаў клуба “Нашчадкі”.

    Гісторыка-краязнаўчы музей “Гісторыя. Падзеі. Людзі.” быў заснаваны 8 мая 1988 г . ў СШ № 4 г .Смаргоні на грамадскіх пачатках на падставе загада дырэктара школы № 53 ад 03.08.1988 года рашэннем педагагічнага савета па ўзгадненню з раённым аддзелам народнай адукацыі. Музей мае ўліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы, пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных прадметаў.
    Этнаграфічны музей “Народны побыт Смаргоншчыны” быў адкрыты на падставе загада дырэктара гімназіі № 26 ад 15.05.1991 года па ўзгадненню з раённым аддзелам народнай адукацыі.
    Гісторыка-краязнаўчаму музею ўстановы адукацыі “Гімназія №4 г. Смаргоні” пастановай калегіі Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры 18.07.1997 года было прысвоена ганаровае званне “Народны музей”.
Пацверджаны статус музею “Народны” рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь загадам № 14 ад 22 лістапада 2007 года.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
•  Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі нашага краю
•  Смаргоншчына з XIII па XIX ст.ст.
•  Першая сусветная вайна на Смаргоншчыне
•  Падпольны рух на Смаргоншчыне ў 20 – 30-х гадах
•  Вялікая Айчынная вайна
•  Баявы шлях 3-га ГСМК, які вызваляў г.Смаргонь
•  Бацькі і дзядулі гімназістаў – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і воіны-інтэрнацыяналісты
•  Гісторыя школы “І закрынічыла тут жыццё ... ”
•  Знакамітыя людзі Смаргоншчыны. Літаратурная Смаргоншчына
•  Народны побыт Смаргоншчыны
а) сялянская хатка; б) традыцыйныя рамёствы беларусаў.

 
Першы кіраўнік і заснавальнік школьнага музея Муская Т.К. з удзельнікамі клуба “Нашчадкі славы бацькоў” , 1987 год

Экскурсію ў гісторыка-краязнаўчым музеі праводзіць кіраўнік музея Рогач Л.М.

      
Створаны новыя экспазіцыі музея “Падпольны рух на Смаргоншчыне ў 20-30-х гадах”, “І закрынічыла тут жыццё…” (прысвечана гісторыі гімназіі).
    У маі 2000 года за летапіс 3-га Гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса краязнаўцы музея атрымалі першыя месцы ў абласным і рэспубліканскім конкурсах летапісаў вайсковых злучэнняў, за што гімназія была ўзнагароджана Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыіі Рэспублікі Беларусь і Граматай Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь.
    У 2004 годзе народны музей гімназіі заняў 3-е месца ў абласным туры краязнаўча-патрыятычнай акцыі “Па месцах аперацыіі «Баграціён»”.
    У 2005 годзе заняў 1-е месца ў абласным туры і стаў лаўрэатам рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Перамога”, прысвечанай 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыйннай вайне. У гэтым жа годзе заняў 1-е месца ў раённым конкурсе-аглядзе выхаваўча-асветніцкай дзейнасці ў музеях устаноў адукацыі.
    У 2006 – 2007 навучальным годзе народны музей прымаў удзел у абласной турысцка-экскурсійнай акцыі “Разам па “Залатым кальцу Гродзеншчыны”” і стаў яе пераможцам у раёне і вобласці. Члены клуба-музея “Нашчадкі” удзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу творчых работ навучэнцаў “Наследники Победы”. Іх работа “Вядомыя людзі рэгіёна” заняла 1-е месца.
    У маі 2007 года народны музей гімназіі атрымаў падзяку Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі за прапаганду духоўнай спадчыны і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
    Гісторыка-краязнаўчы музей заняў 2-е месца ў рэспубліканскім конкурсе музеяў устаноў адукацыі “Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці сучаснага музея ўстановы адукацыі”, які праводзіўся ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Фрагмент экспазіцыі музея

Навукова-даследчая, асветніцкая, пошукавая дзейнасць

 

народнага музея гімназіі вядзецца праз клуб “Нашчадкі”, факультатыўны курс “Народны лад беларусаў”, праз штаб вучнёўскага самакіравання “Спадчына”, прадстаўнікі якога ёсць у кожным класе. Створаны Савет музея, які плануе і каардынуе пошукавую работу, дапамагае ўключыць музей у вучэбна-выхаваўчы працэс, удзельнічае ў камплектаванні, аднаўленні музейных калекцый. Члены клуба-музея “Нашчадкі” ўдзельнічаюць у сістэматызацыі і прапагандзе сабраных матэрыялаў, распрацоўваюць тэмы для экскурсій, маршруты паходаў, аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам вайны і працы.
    Клуб-музей “Нашчадкі” арганізоўвае навукова-даследчую, асветніцкую, пошукавую дзейнасць, дапамагае ўключыць музей у вучэбна-выхаваўчы працэс. Члены клуба-музея “Нашчадкі” ўдзельнічаюць у сістэматызацыі і прапагандзе сабраных матэрыялаў, распрацоўваюць тэмы для экскурсій, маршруты паходаў, аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам вайны і працы
    Клуб Нашчадкі славы бацькоў” быў створаны як пошукавы ў кастрычніку 1979 года. У яго вытокаў стаяла настаўніца рускай мовы Муская Т.К.

 



Карта переписки с ветеранами Великой Отечественной войны, гвардейцами 3-го ГСМК, который освобождал г.Сморгонь

 
Сайт гимназии г. Сморгони 2010
Hosted by uCoz