Тэатральная студыя “Сучаснік” створана ў кастрычніку 1992 года на базе школы-гімназіі №4 г.Смаргоні. Мастацкім кіраўніком з'яўляецца Скаскевіч Галіна Францаўна.
28 снежня 1992 года адбыліся дзве прэм'еры: С.Маршак «Кошкин дом» і В.Губараў “Королевство кривых зеркал”.
Заняткі ў калектыве праходзяць два разы на тыдзень у адпаведнасці з узростам выхаванцаў: 5-6 класы займаюцца ў групе “Тэатр юнага гледача”, 7 класы – “Паэтычны тэатр”, 8-9 класы –“Тэатр сучаснай драматургіі”. У пачатковай школе вучні 1-4 класаў займаюцца па праграме “ Асновы тэатральнай дзейнасці”
Тэатральная студыя “Сучаснік” зарэкамендавала сябе як творчы калектыў, дзе надаецца вялікая ўвага развіццю творчых здольнасцей і эстэтычнаму ўспрыманню прыгожага на сцэне. Аб гэтым сведчаць паспяховыя выступленні юных артыстаў на фестывалях і конкурсах. За апошнія 8 гадоў тэатральная студыя станавілася пераможцам раённых тэатральных конкурсаў, займала прызавыя месцы на абласных фестывалях і конкурсах:
Дыплом ІІ ступені па выніках абласнога агляду-конкурсу (І.А.Крылоў “Урок дочкам”) у 2001 годзе;
Дыплом ІІІ ступені па выніках абласнога фестывалю, прысвечанаму 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў (А.Дудараў “Радавыя”) у 2004 годзе;
Дыплом ІІ ступені за аўтарскі спектакль “Как жить...” у 2005 годзе.
У красавіку 2003 года тэатральная студыя прадстаўляла Гродзенскую вобласць на фестывалі “Школьны тэатр – 7” у Віцебску са спекталем “Урок дочкам” і была ўзнагароджана Дыпломам і памятным медалём фестывалю.
У 2004 годзе юныя артысты прынялі актыўны творчы ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 500-годдзю г.Смаргоні.
Артысты тэатральнай студыі выязджаюць са спектаклямі ў школы горада, запрашаюць на свае прэм'еры вучняў устаноў адукацыі “СШ №1”, “СШ №3”, выхаванцаў дзіцячых садкоў №6 і №9.
Кожны год удзельнікі тэатральнай студыі арганізоўваюць Тыдні тэатра “Свет рампы”, якія праходзяць у снежні і маі. У час Тыдняў праводзяцца творчыя справаздачы выхаванцаў студыі перад гледачамі.
У тэатральным сезоне 2005-2006 года наладзілася цесная сувязь з Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі. Неаднаразова выхаванцы студыі бывалі на спектаклях тэатра ў г.Мінску, а артысты тэатра выязджалі з гастролямі ў г.Смаргонь. У час такіх сустрэч артысты тэатра і мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра, заслужаны дзеяч Рэспублікі Беларусь, прафесар БУКіМ Анісенка Валерый Данілавіч праводзілі майстар-класы з удзельнікамі тэатральнай студыі “Сучаснік”.
Поспех юных артыстаў з'яўляецца вынікам крапатлівай і планамернай працы з боку яе кіраўніка Скаскевіч Галіны Францаўны. Скурпулёзна падбіраюцца п'есы для пастаноўкі, прадумаваюцца рэжысёрскія канцэпцыі, удасканальваецца рэпертуар, які мае шырокую жанравую разнастайнасць . Спектаклі заўжды ствараюць атмасферу для цэласнага ўспрымання твора. Вядзецца пастаянная работа не толькі над выканаўчым майстэрствам юных артыстаў, але і над асобасным развіццём дзяцей. Выхаванцы ўпэўненна і свабодна трымаюцца на сцэне, непасрэдна эмацыянальны, артыстычны.
Тэатральная студыя “Сучаснік“ з'яўляецца вядомым і любімым калектывам у раёне, вобласці. Кожны тэатральны сезон студыйцы даюць больш 20 спектакляў на розных сцэнічных пляцоўках раёна і на сцэне гімназіі, выступаюць на разнастайных гімназічных мерапрыемствах, дораць сваім гледачам і паклоннікам радасць ад сустрэчы з мастацтвам тэатра.
Дырэктар УА “Гімназія №4 г.Смаргоні” І.А.Дурэйка 08 кастрычніка 2007 г . |